На беларускай мове
|
Быстрый просмотр
|
Янка Купала заслужана лічыцца не толькі вялікім паэтам, але і творцам будучыні беларускай нацыі. Паводле ягоных прароцтваў і азарэнняў склалася матрыца гістарычнага развіцця Беларусі, яе руху да дзяржаўнай незалежнасці. Беларусацэнтрызм — тое, чым прасякнута ўся творчасць паэта-прарока, які прадбачыў галоўныя падзеі і з’явы ХХ стагоддзя — крывавыя катаклізмы і войны, таталітарызм і выдаткі глабалізацыі. Хто яны, «тутэйшыя» са знакамітай аднайменнай п’есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці. Галоўны купалаўскі «тутэйшы» Мікіта Зносак калісь марыў пра змяшанне моваў і этнасаў — і што ж, у эпоху глабалізацыі тое нібыта спраўджваецца… На сённяшнія рэаліі пясняр глядзіць з той самай задуменнай, прыхаванаю ў вусах усмешкай: маўляў, усё мінецца.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
«Уладар» — найбольш шырока вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літэратара эпохі Адраджэння. І калі ўжо ўладар павінен умець дзейнічаць па-звярынаму, то лепей за ўсё яму прыпадобніцца да льва і лісіцы, бо, калі ён будзе толькі львом, то не ўратуецца ад пастак, а калі толькі лісіцай, не ўратуецца ад ваўкоў. А значыць, каб распазнаць пасткі, яму трэба быць лісіцай, а каб адпудзіць ваўкоў — ільвом.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры. Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі «Чалавек ідзе», якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестселерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка... Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра «Слёзы Тубі», «Лацароні», «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка», «Бярозавы конь»…
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала творы, натхнёныя беларускімі міфамі і легендамі. Героі Алеся Кажадуба, Людмілы Рублеўскай і Ганны Навасельцавай існуюць на мяжы рэчаіснасці і неверагоднасці. Кожны з прыведзеных твораў — мастацкі пошук адказаў на спрадвечныя пытанні чалавека. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» прысвечана апавяданню. Прадстаўленыя творы належаць пісьменнікам розных пакаленняў, кожны з якіх па-свойму імкнецца разгледзець час, а разам з тым — паказаць уласнае мастацкае майстэрства. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» ўключае творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенкі і Людмілы Рублеўскай. Пісьменнікі добра ведаюць дзіцячую псіхалогію, умеюць размаўляць з чытачом на мове дзяцінства і робяць гэта без лішняй дыдактыкі і гучных павучанняў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Дарагія мамы! Гэта кніга пра вас і вашага малыша, які будзе ў ёй галоўным героем. Для гэтага наклейце на апошнюю старонку яго фатаграфію. Убачыце, гэта выкліча ў дзіцяці мора радасці і захаплення!
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
У Вавёрачкі зусім няшмат часу, каб зрабіць адну вельмі важную рэч. Але Лісяня просіць яе дапамогі, Качаня і Казуля таксама! Што будзе рабіць Вавёрачка?
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Чароўны свет народных казак - невычэрпная крыніца мудрасці і прыгажосці. Добрыя і страшныя, жартаўлівыя і павучальныя, пра людзей і звяроў, яны даносяць да нас галасы і вопыт нашых продкаў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» змяшчае творы ў жанры анімалістыкі. Невялікія апавяданні сучасных пісьменнікаў-прыродазнаўцаў дазволяць чытачу зазірнуць у самыя розныя куты роднай прыроды, падгледзець жыццё звяроў і птушак. Кніга нагадвае, што людзі адказныя за захаванне прыгажосці нашай планеты для будучых пакаленняў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала творы ў жанры фантастыкі і містыкі. Апавяданні і аповесці, надрукаваныя ў кнізе, апісваюць жыццё на іншых планетах, а таксама зямное, блізкае — тое, што побач, але пры гэтым не меней цікавае і неверагоднае. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
У чытанцы сабраныя песенькі і пацешкі, хуткамоўкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі, лічылкі і гульні, беларускія і замежныя казкі, а таксама лепшыя творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах. Адрасуецца яна бацькам, бабулям і дзядулям, выхавацелям дзіцячых садоў. Можа быць карыснай настаўнікам, выкладчыкам і навучэнцам педагагічных каледжаў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Усе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» прысвечана жаночай прозе. Пісьменніцы ў сваіх творах надаюць увагу паўсядзённаму, усім нам зразумеламу жыццю. Падрабязна апісваючы рэчаіснасць, аўтары прымушаюць чытача шмат пра што задумацца. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Яноцік хоча быць першым ва ўсім, і амаль заўсёды гэта ў яго атрымліваецца. Але аднойчы ў лесе з’яўляецца Лісяня…
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Першы прафесійны беларускі пісьменнік Новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч iмкнуўся ахапiць сваiмi творамi ўвесь абсяг беларускай лiтаратуры ХIХ стагоддзя. Ён пісаў п’есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы, частка з якiх увайшла ў гэты зборнiк. Творы Дуніна-Марцінкевіча здольныя задаволiць густ кожнага чытача — аматара даўнiны, прыхiльнiка лiтаратуры для душы i сэрца, цiкаўнага школьнiка i студэнта, лiтаратурнага гурмана.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Імя Кастуся Тарасава ў беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашае атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў дае другое жыццё рэальным гістарычным асобам. Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — і яе матэрыяльны свет, і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на Аршанскім полі, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Раман «Пагоня на Грунвальд» прысвечаны змаганню нашых продкаў з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна. Кульмінацыя кнігі — векапомная Грунвальдская бітва.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
«Маленькі прынц» — філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце. На беларускай мове пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ніны Мацяш. Пазней перакладчыца дапрацоўвала і рэдагавала тэкст, і ў гэтым выданні казка ўпершыню друкуецца з яе праўкамі.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||||

.png)