На беларускай мове
|
Быстрый просмотр
|
Чароўныя гісторыі з прыгожымі ілюстрацыямі пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і спакоем. У зборніку вы знойдзеце 20 займальных апавяданняў для самых маленькіх. Фармат выдатна пасуе для вечаровага чытання і абмеркавання. Адчуйце блізкасць і цяпло перад сном.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
«З табой я дома», — гаворым мы камусьці асабліваму. Таму, з кім не прыходзіцца таіцца, замятаць сляды, прыкідвацца і абараняцца, а можна проста быць сабой. І будаваць беражлівыя адносіны, поўныя даверу, сумленнасці і клопату. У сваёй новай кнізе Вольга Прымачэнка, аўтар бестселера «Пяшчотна да сябе», гаворыць пра тое, як кахаць і заставацца вернымі сабе — саграваць адно аднаго цяплом, не згараючы дашчэнту. Гэта кніга абніме самотных, суцешыць тых, хто расстаўся, і дапаможа разабрацца тым, хто заблытаўся ў сваіх пачуццях. А ўсім, хто закаханы і шчаслівы, яшчэ раз нагадае пра тое, як гэта важна — разам ствараць дом, пра які заўсёды марылі.
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
«Вер у сябе!» — фраза, якую Лісянё кажа самому сабе, але здаецца, быццам яе чуе ўвесь свет. І не проста чуе, але і адгукаецца, прыўносячы ўсё больш святла ў падарожжа галоўнага героя: ад месяцовага ззяння, бляску расы і агеньчыкаў светлячкоў да іскраўдабрыні ў вачахнечаканага сябра, цёплых сонечных промняў і роднага голасу.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Славуты карэла-фінскі паэтычны эпас упершыню прануецца чытачу ў перакладзе непасрэдна з мовы арыгіналу — фінскай. Адрасуецца шырокаму колу аматараў прыгожага пісьменства. Нешта падобнае да «Калевалы» можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць у іх парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што… Народ жа вечны, вечнае яго мастацтва, вечныя і творцы песні і казкі. У такім перакананні ўмацоўвала мяне «Калевала».
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Васіль Быкаў — імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна — апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. «Альпійская балада» — пранізлівая аповесць пра каханне, якое — франтавік Быкаў ведаў гэта як ніхто іншы — не прызнае перапынкаў на вайну.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Все дети просто обожают волшебные книжки с двигающимися картинками! Но помимо того, что такие книги-игрушки вызывают неподдельный восторг, они знакомят малышей с окружающим миром, развивают мелкую моторику, навыки речи, счета, память и внимание. Яркие развивающие книги серии «Подвижные картинки» сделаны из прочного глянцевого картона, что позволяет играть с ними и активно познавать мир даже самым маленьким.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Прапанаваныя аповесці прызнанага майстра ваеннай прозы Васіля Быкава апісваюць асобныя эпізоды з франтавога жыцця савецкіх байцоў. На першы погляд, у іх няма нічога выключнага — такія падзеі дзе-нідзе адбываліся штодня і звесткі пра іх нават не траплялі ў вайсковыя сводкі. Але кожны з герояў узрастае да асабістага подзвігу, які і стане маленькай часцінкай Вялікай Перамогі.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Сабраныя ў кнізе аповесці сусветнавядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава прысвечаны жыццю людзей, што апынуліся пад акупацыяй. Героі прапанаваных твораў вырашаюць для сябе найскладанае пытанне: як пад гнётам няўмольных абставінаў застацца Чалавекам.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Мэры — 10-гадовая дачка заможных бацькоў, разбэшчаная і свавольная. Яна прызвычаілася рабіць што хоча і злуецца, калі ёй не падпарадкуюцца. Аднак шэраг нечаканых падзей цалкам змяняе яе жыццё, і Мэры застаецца адна. Ці зможа яна са сваім нясцерпным характарам знайсці прызначэнне ў свеце без бацькоў і слуг? Якія змены чакаюць дзяўчынку і яе асяроддзе? Класіка сусветнай дзіцячай літаратуры. Упершыню на беларускай мове!
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Гендрык Гёфген, спецыяліст па ролях элегантных нягоднікаў, забойцаў у фраках, гістарычных інтрыганаў, нічога не бачыць, нічога не чуе, нічога не заўважае. Ён гэтак жа мала жыве ў горадзе Берліне, як раней мала жыў у горадзе Гамбургу. Ён не бачыць нічога, апрача сцэны, кінаатэлье, грымёрак, некалькіх начных рэстаранаў, некалькіх раскошных залаў і салонаў… Замкнуты, як у турме, ва ўласнай славе, ненаедны і нястомны, заўсёды ў найвышэйшым істэрычным напружанні, артыст Гёфген радуецца і пакутуе ад свайго лёсу, які здаецца яму выключным. І не разумее, што ягоны ўзлёт — гэта толькі вульгарная, бліскучая арабеска на краі асуджанага на пагібель знедухоўленага руху насустрач катастрофе. Раман «Мэфіста» (1936) — адзін з асноўных твораў Клаўса Мана, пісьменніка і журналіста, сына славутага Томаса Мана. Апісаная ў рамане сітуацыя адбываецца ў перыяд усталявання ў Нямеччыне таталітарнага рэжыму. Паказаная «з сярэдзіны», яна выдатна ілюструе, як паступова мяняюцца погляды персанажаў. Напачатку яны амаль усе стаяць на прагрэсіўных пазіцыях, але неўзабаве адны, цвёрда трымаючыся сваіх прынцыпаў, вымушаныя іміграваць або гінуць у выніку рэпрэсій, a другія, стаўшы на шлях канфармізму, угаворваюць сябе на магчымасць «супрацоўніцтва з д'яблам» і сваімі «добрымі намерамі» брукуюць сабе дарогу ў пекла.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» працягвае знаёміць з жанрам апавядання. Кожны з прыведзеных твораў — індывідуальны мастацкі позірк на прыроду жыцця, спроба спасцігнуць сутнасць чалавека. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
У рамане апісваецца адважная спроба трох маладых баявых таварышаў наладзіць існаванне ў Берліне 1920-х гадоў — горадзе, поўным жыццялюбства, але апанаваным інфляцыяй і палітычнымі хваляваннямі. У той час як навакольнае жыццё руйнуецца, здзяйсненне мары пра каханне, здаецца, засланяе сабой хісткую рэальнасць. Але неўзабаве з’яўляюцца першыя цені... На беларускую мову раман перастварыў выбітны перакладчык Уладзімір Папковіч, гэты тэкст упершыню быў апублікаваны ў 1994 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Расказаць пра пакаленне, якое было знішчана вайной, нават калі пазбегла яе снарадаў, — такую задачу ставіў перад сабой Рэмарк у рамане, надрукаваным у 1938 годзе ў эміграцыі. Адна з самых кранальных гісторый кахання нашага часу. — New York Times
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Ці сябруе Лісяня з Суперчарапашкай? Напэўна, яно не зможа сказаць праўду… А ці стане Лісяня падманваць, калі Вавёрачцы з-за яго хлусні будзе пагражаць небяспека?
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Надзвычайная папулярнасць прозы Івана Шамякіна тлумачыцца той усёпранікальнасцю, з якой ён прасочваў побыт і душу чалавека, умеў з аднолькавым поспехам зазірнуць у майстэрню архітэктара, аперацыйную хірурга, кабінет партыйнага функцыянера, хату механізатара. Паўсюль пісьменнік знаходзіў жыццё і чалавека з яго простымі жаданнямі — дабрабыту і шчасця. У аповесці «Шлюбная ноч» рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы — вайна і каханне.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Што рабіць, калі трапляеш у цёмны калодзеж? Чаму каменныя тролі любяць смарагды? Чаго баяцца жалязякі? Што забудзешся, калі вып’еш вады з замкавага става? Ліса-кілбаса, памаранчавая авантурыстка і адарвірог, трапіла ў зачараваны замак і знайшла прыгоды на свой доўгі нос. Гэта казка для бэйбусаў усіх узростаў пра сяброўства і вынаходлівасць, глупства і пакору, майстэрства і адвагу. Казка шматслойная, як замкавыя муры, кожны чытач знойдзе цікавостку на свой густ: хтосьці ацэніць дынамічны аповед пра гарэзлівую ліску, хтосьці — увагу да эмоцый, камусьці адгукнуцца незвычайныя персанажы. Кіруйцеся следам за лісой-кілбасой у цёмны лаз і не бойцеся — наперадзе святло!
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Творы Васіля Быкава не толькі ўтрымліваюць глыбокія думкі пра жыццё, людзей і іх адносіны, але і па-майстэрску адлюстроўваюць перажыванні і ўнутраныя канфлікты чалавека, які трапіў у надзвычайныя абставіны. «Пакахай мяне, салдацік» — пранізлівая аповесць пра каханне, якое — франтавік Быкаў ведаў гэта як ніхто іншы — не прызнае перапынкаў на вайну.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Характеристики
|
| ||||||||||||||||

.png)