На беларускай мове
|
Быстрый просмотр
|
У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў і пераказаў сучаснікам шмат драматычных, пранізліва-кранальных гісторый пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Галоўны герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. Ён яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле “Напракудзіле”. У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання. А вось Томі і Аніка ходзяць у школу, аж пакуль не пачынаюць хварэць. Але выратаванне прыйшло: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на востраў Барабабох, дзе ён зрабіўся магутным конунгам… Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін. Мы падрыхтавалі для беларускіх чытачоў пераклады трох асноўных кніг пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новае выданне аднаго з самых вядомых і любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У кнігу ўвайшло больш за 90 ілюстрацый вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч. «Палескія рабінзоны» — аповесць пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безнадзейных сітуацыях. Двое сяброў-падлеткаў цярпяць «караблекрушэнне» падчас разводдзя Прыпяці і больш за месяц шукаюць спосабы выжыць на востраве і вярнуцца дадому, а заадно знаёмяцца з прыродай Палесся і вымушаны ўступіць у барацьбу з кантрабандыстамі. Кніга будзе цікавай дзецям ад 8–10 гадоў і, безумоўна, дарослым (тым, якія ў дзяцінстве вельмі любілі гэтую кнігу, а таксама тым, якія пакуль яе не чыталі).
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Усякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цёмных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так… У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты. «(Ня)чысты Мінск» — гэта цуд, які магчымы толькі там, дзе сустракаюцца любоў да горада і майстэрства пісьменнікаў. Сапраўдная магія, вытканая з шэпту вуліц, памяці дамоў ды ўмення заўважаць водгукі містычнага. Гэта падарожжа назаўжды зменіць горад для вас, з самай першай старонкі. Таленавіта, разнастайна, містычна і кранальна — усё, каб яшчэ больш палюбіць Мінск (і літаратуру) усім сэрцам. Яна Міа, пісьменніца
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Надзвычай прыгожая і яркая навагодняя книга для дзяцей Упершыню на беларускай мове! • пацешная святочная гісторыя для сямейнага чытання • падарункавае выданне са стужачкай-завязкай і аклейкай з тканіны • маляўнічыя ілюстрацыі на кожным развароце • 3D- і поп-ап-элементы • аб'ёмныя канверты з рукапісным шрыфтам • галаграфічны друк • газета «Лясное рэха» унутры! ...З таго часу як Воўк убачыў здымак Дзеда Мароза ў газеце, ён можа думаць толькі пра абед. Ён хоча абавязкова запрасіць зімовага чараўніка да сябе ў госці! А для гэтага спачатку трэба напісаць ліст. Ці зладзіць Воўк з гэтай задачай і ці здзейсніцца ягонае жаданне?
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Усё ў свеце — адно цэлае. І калі ты чагосьці прагнеш, увесь Сусвет будзе спрыяць, каб тваё жаданне спраўдзілася. «Алхімік» — самы вядомы твор бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью. Упершыню выйшаў у 1988 годзе і хутка стаў сусветным бестселерам. Перакладзены больш чым на 80 моў. Гэта раман-прыпавесць пра андалускага пастуха, які аднойчы адмаўляецца ад штодзённага жыцця і вырашае накіравацца на пошукі скарбу. Але на доўгім шляху да Егіпецкіх Пірамід ён знаходзіць значна большае: пачынае разумець сябе і сваю Асабістую Легенду, спасцігае Мову Свету, вучыцца чытаць знакі і ісці за сваёй марай.
Характеристики
|
| ||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
У заключнай частцы «Палескай хронікі» дзеянні разгортваюцца ў 30-я гады ХХ стагоддзя. На першы план рамана выходзяць стасункі паміж Ганнай і Башлаковым. Аднак такое простае жаданне кахаць і быць разам з дарагім чалавекам натыкаецца на жорсткія рамкі класавай і ідэалагічнай барацьбы, немагчымасць будаваць прыватнае жыццё ва ўмовах таталіратнай сістэмы.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Хочаце даведацца, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай? Цікава, якія старыя выразы захаваліся да нашых дзён? Ніколі не чулі словы «ганавíцы» і «мя́тлушка»? Самы час адкрыць багацце беларускай мовы разам з перавыданнем знакамітай кнігі Вадзіма Шклярыка «Як гавораць беларусы»! Гэты сумесны праект з выдавецтвам «Тэхналогія» распавядае пра дыялектную аснову мовы і тлумачыць самыя яскравыя асаблівасці гаворак Беларусі. З дапамогай QR-кодаў вы ўбачыце мапы гаворак, прачытаеце тэксты, на якія спасылаецца кніга, і яшчэ бліжэй пазнаёміцеся з родным словам. А прыгожыя ілюстрацыі Надзеі Леановіч зробяць чытанне наглядным, жывым і займальным. Незалежна ад узроўню ведаў, гэтая кніга дапаможа даведацца больш пра родную мову і палюбіць яе.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў — кнігаю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні. Гэта новае выданне праілюстравана чароўнымі малюнкамі вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч. На вокладцы яна адлюстравала вобраз затопленай Беларускай Антлантыды. Мы бачым руіны спадчыны на дне возера Нешчарда, роднага возера Яна Баршчэўскага, якое ён з такой любоўю апісвае ў сваім творы. А на дне — героі апавяданняў, якія чакаюць цікаўнага чытача.
Характеристики
|
| ||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
прададзена больш за 1 000 000 экзэмпляраў. Перакладзена на некалькі моў. Прызнана кнігай года 2021-2023 г. «Пяшчотна да сябе» — гэта новы, вельмі шчыры погляд на любоў да сябе. Гэта кніга-медытацыя, якая заклікае да ўнутранай размовы і дапамагае пачуць уласны голас сярод мноства іншых. Аўтарка кнігі Вольга Прымачэнка — журналіст, псіхолаг, пісьменніца — гутарыць з чытачом пра важнае: прыняцце сваіх пачуццяў, жаданняў і цела, расстаноўку прыярытэтаў і межаў, стварэнне пажыўнага асяроддзя вакол сябе, а таксама пра экалагічнае ўзаемадзеянне са светам і людзмі. У канцы кнігі чытача чакае 31-дзённая праграма пяшчоты да сябе.
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Аповесць Васіля Быкава «Знак бяды» — адзін з самых глыбокіх і праўдзівых твораў пра вайну і міжваенны перыяд на тэрыторыі Беларусі. Сімвалізм і псіхалагічная дакладнасць персанажаў, бескампрамісны погляд на трагічныя падзеі робяць твор актуальным і цікавым для самага шырокага кола чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Пераезд у новы дом — гэта заўжды цікавыя адкрыцці! Асабліва калі ў вашага саду ўжо ёсць гаспадар — стары, мудры і не надта гаваркі гном. Флюш любіў свой ціхі сад і не вельмі ўзрадаваўся новым шумным суседзям. Але сяброўства пачынаецца з дабрыні і цярплівасці. Паступова такія непадобныя Флюш і Ніна сталі сапраўднымі сябрамі. Гэта гісторыя пра Ніну, якая не магла знайсці сяброў у новай школе, пра мудрага і крыху самотнага гнома Флюша і пра тое, як важна цаніць адрозненні, бо менавіта яны робяць нас адметнымі.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
«Маленькі прынц» — філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце. На беларускай мове пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ніны Мацяш. Пазней перакладчыца дапрацоўвала і рэдагавала тэкст, і ў гэтым выданні казка друкуецца з яе праўкамі.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
У «Хатынскай аповесці» (1970) беларускі празаік, здаецца, свядома ўступае ў адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў, дэманструючы здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыянальны напал падзей часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі ўласную пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі. У аповесці «Нямко» (1992) апавядаецца пра каханне нямецкага салдата Франца і беларускай дзяўчыны Паліны ў час акупацыі і ў пасляваенны перыяд. Юныя героі супрацьстаяць неспрыяльным акалічнасцям, кіруючыся ў сваіх паводзінах простымі правіламі агульначалавечай маралі і законамі прыроды. Яны змаглі захаваць сваё каханне, адолець шматлікія перашкоды, абсурднасці сітуацыі і выйсці з выпрабаванняў маральнымі пераможцамі над шматаблічным злом.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Разважаеце, ці не завесцi сабе робата? Браты Рутгер i Вальтар жывуць разам. Рутгер — вынаходца. Аднойчы ён стварае Памагатара, каб той прыбiраў дом, мыў посуд i рабiў iншую нудную работу. Iдзе час, i Памагатар робiцца ўсё разумнейшым. Занадта позна Рутгер i Вальтар разумеюць, што Памагатар стаў празмерна эфектыўным… Вядомы шведскі пісьменнік Марцiн Вiдмарк напiсаў гiсторыю пра жаданне атрымаць нешта, што пазней можа аказацца не такім ужо i патрэбным. Аўтар разважае пра тое, як уплываюць на нас новыя тэхналогii i штучны iнтэлект. Iлюстрацыi намалявала польская мастачка, уладальнiца мноства прэмiй i ўзнагарод Эмiлiя Дзюбак.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Імя Кастуся Тарасава ў беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашаў атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў даваў другое жыццё рэальным гістарычным асобам. Ён неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы. Тарасава лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў на Аршанскім полі, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Аповесць «Апошняе каханне князя Міндоўга», прысвечаная заснавальніку дзяржавы нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага, бачыцца найлепшым у беларускай гістарычнай літаратуры творам пра ўзаемадачыненні ўладара і ўлады. У прыгодніцкай аповесці «Здань Чорнага шляху» чытач апынаецца ў атмасферы неадступнага страху, у якім на пачатку ХVI стагоддзя жыў Ашмянскі павет. У фінале здань набывае аблічча бязлітаснай шляхцянкі Ядвігі Русіноўскай…
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Усе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
На вялікім белым аркушы паперы Ева нешта малявала. Нешта з пунсовых трохкутнічкаў і рознакаляровых ромбікаў, нешта блакітнае і сіняе, бэзавае і зялёнае… Гэтае нешта было падобнае на хвост… Новая цудоўная гісторыя ад Святланы Татарнікавай для самых маленькіх. На гэты раз Ева намалявала Цмока. Якім ён будзе? Ці зможа пасябраваць з астатнімі цацкамі? Ці не спаліць нічога сваім вогненным дыханнем? Калі маеш алоўкі і бясконцую творчую фантазію, то дакладна знойдзеш выйсце са складаных сітуацый і патрапіш у самыя неверагодныя прыгоды.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў — кнігаю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні. Гэта новае выданне праілюстравана чароўнымі малюнкамі вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч. На вокладцы яна адлюстравала вобраз затопленай Беларускай Антлантыды. Мы бачым руіны спадчыны на дне возера Нешчарда, роднага возера Яна Баршчэўскага, якое ён з такой любоўю апісвае ў сваім творы. А на дне — героі апавяданняў, якія чакаюць цікаўнага чытача.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Аднойчы сабачка маленькi прыснiў Пра зорачку радасны сон. — А дзе гэтай зорачкi дом на зямлi? Знайсцi яе вырашыў ён... Добры і мілы верш Святланы Рабавай пра бяздомнага сабачку і пра тое, як вера і дабро дапамаглі яму знайсці новы дом. Чароўныя малюнкі Кацярыны Бабок напоўнены святлом і лёгкасцю. Для чытачоў усіх узростаў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||

.png)