На беларускай мове
|
Быстрый просмотр
|
Чароўная філасофская казка для дзяцей 8–12 гадоў і дарослых з непаўторнымі ілюстрацыямі вядомага беларускага мастака-графіка Валерыя Славука. У горадзе пра лес ведаюць мала. Але таямнічыя і незвычайныя падзеі вельмі часта здараюцца ў лесе. Гэтая гісторыя таксама адбылася там. Пачалася яна з двух немаўлят — хлопчыка і дзяўчынкі — і пярэстай авечкі. А чым скончылася — даведаецеся з кнігі!
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Янка Купала — паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога — застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Гэтая кніга — выдатная нагода перачытаць паэзію Купалы і зноў адкрыць яе для сябе. У зборнік увайшлі знакавыя вершы і паэмы Янкі Купалы розных перыядаў жыцця.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Творы Васіля Быкава не толькі ўтрымліваюць глыбокія думкі пра жыццё, людзей і іх адносіны, але і па-майстэрску адлюстроўваюць перажыванні і ўнутраныя канфлікты чалавека, які трапіў у надзвычайныя абставіны.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Фіфі — мышка-калекцыянерка, якая жыве ў прыгожай аранжарэі бабулі Маргарыты. Мышку цяжка заўважыць, таму табе давядзецца шукаць яе на кожнай старонцы! Штовечар Маргарыта чытае ўголас свайму кату, а мышка таксама ўважліва слухае. І вось аднойчы яна пачынае прыдумляць гісторыі пра свае калекцыі…
Характеристики
|
| ||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
«Новыя прыгоды мышкі Пік-Пік» — гэта працяг вядомага цыкла вясёлых казак пра незвычайную мышку, вялікую прыхільніцу салодкага і аматарку нечаканых здарэнняў. Калісьці яна рабіла дзяцінства Веранічкі і Максімкі незабыўным, а потым знікла. Мінула шмат гадоў. Галоўныя героі пасталелі, але часта ўспамінаюць цікавыя гісторыі пра няўрымслівую гарэзу. У гэтай кнізе чытачы даведаюцца, якім чынам мышка вярнулася, як ваявала з робатам-пыласмокам Мацільдай, спрабавала зарабіць першы ганарар, а таксама пазнаёмяцца з дапытлівым хлопчыкам Кастуськом і пільным сабачкам Рэгі. Асаблівасці кнігі Сучасныя казкі для ўсёй сям’і. Маляўнічыя мастацкія ілюстрацыі. Дасціпныя гісторыі з гумарам і без назіданняў. Займальная гульня на апошніх старонках кнігі. Што дасць чытанне Пазнаёміце дзіця з жывой, вобразнай беларускай мовай. Пакажаце, што кнігі — гэта весела і цікава. Абмяркуеце важныя тэмы сяброўства, дапамогі і адказнасці. Каму адрасуецца Дарослым для чытання дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Уладзімір Караткевіч — гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор “Каласы пад сярпом тваім” ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям’і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве — у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы — К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Век песень быў да Веку людзей. Залаты час народу Курганоў, для якіх песня – гэта і інструмент, і зброя, і нават жыццёвая неабходнасць, як паветра. Век песень – гэта час казак, і ў кожнай з аповесцяў казкі ажываюць: забаўныя і тужлівыя, радасныя і вусцішныя. Тут можна сустрэць і Алельку Заснавальніка, і Галляша Залатавуста, і Дзеву-Воя, і Косткасея. Скажаце, казкі часта хаваюць праўду? А можа, яны проста пераствараюць яе на свой лад, асабліва калі за справу бяруцца сапраўдныя паэты? Бо казкі заўжды праўдзівыя, пакуль у іх вераць. Час зазірнуць у Век песень, каб дазнацца пра перадгісторыю «Веку людзей» – і пра тое, што было пасля фіналу рамана.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
«Новыя прыгоды мышкі Пік-Пік» — гэта працяг вядомага цыкла вясёлых казак пра гарэзную мышку, якая жыве ў звычайнай гарадской кватэры, любіць прысмакі і заўсёды трапляе ў смешныя сітуацыі. Галоўныя героі першых гісторый пасталелі, самі сталі бацькамі, і таму новыя мышчыны сябры — хлопчык Кастусёк і сабачка Рэгі. У кнізе чытачы даведаюцца, як мышка стала экстрэмалкай, змяніла інтэр’ер норкі, вандравала па руінах і нават паспрабавала зрабіць сабе паўлінавы хвост. Як заўжды, у канцы кнігі можна згуляць у займальную гульню. Рэкамендавана для чытання дарослымі дзецям.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Кастусь Тарасаў — адзін з найлепшых майстроў беларускай гістарычнай прозы. Яго яскравы літаратурны талент разам з энцыклапедычнымі ведамі і неверагодна глыбокім і тонкім адчуваннем мінулага падаравалі нам цэлую бібліятэку выдатных твораў. Аповесць «Тры жыцці княгіні Рагнеды» прысвечаная драматычнаму лёсу дачкі нашага першага вядомага з летапісаў князя Рагвалода. Непакорлівая і верная роднай зямлі княгіня здолела ўратаваць свой род, а тым самым і незалежнасць Полацкага княства.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Гэтая кніга — не абвінавачванне і не споведзь. Гэта толькі спроба расказаць аб пакаленні, знішчаным вайной, — нават калі яно выратавалася ад яе снарадаў. Эрых Марыя Рэмарк Гісторыя Першай сусветнай вайны расказваецца з пункту гледжання простага салдата: дзевятнаццацігадовы Паўль Боймер прыходзіць на фронт наіўным дабравольцам, які толькі што скончыў школу. Але ягоны пачатковы энтузіязм і захапленне вайной як цікавай прыгодай знікаюць пасля сутыкнення з брутальнасцю бойні і бессэнсоўнасцю смерцяў ягоных таварышаў. Эрых Марыя Рэмарк раптоўна стаў вядомым у 1929 годзе дзякуючы сваёй праўдзе аб вайне. Раман «На Заходнім фронце без перамен» — класіка сусветнай літаратуры, што гучыць надзвычай актуальна і сёння.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі непарыўна знітаваны найперш з Гродна і Гродзеншчынай, а таксама з Драгічыншчынай. Знакамітая аповесць «Хам» прысвечаная жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя. Селянін-рыбак Павел Кабыцкі паказаны вельмі глыбокай і цэльнай асобаю, а ягоныя стасункі з распуснай і фанабэрыстай Франкай угрунтаваныя на біблійным запавеце дараваць бліжнім свядомыя і несвядомыя правіны. Аповесць шматразова ставілася на тэатральных падмостках, пачынаючы яшчэ з першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, а таксама экранізавалася.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Адным цёплым і цёмным красавіцкім вечарам у маленькай вёсачцы Петэрсвуд адбыўся няшчасны выпадак — згарэў катэдж містара Хіка. Ці гэта зусім не няшчасны выпадак, а самае сапраўднае злачынства? Каму быў выгадны гэты пажар? Хто мог жадаць зла містару Хіку? Праблема ў тым, што такіх падазраваных аж занадта шмат! Пяцёра шукальнікаў і сабака адважна бяруцца за расследаванне, нягледзячы на ўсе перашкоды ды строгую забарону непрыязнага Прэчадсюля...
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Адама Міцкевіча прынята называць польскім паэтам, але героі амаль усіх яго самых вядомых твораў жывуць у ягонай роднай Літве-Беларусі. І не проста жывуць, а мараць пра свабоду Бацькаўшчыны, кахаюць, палююць, ладзяць гасцінныя бяседы і ваююць за справядлівасць. Наваградская шляхта паказвае сваю вальналюбнасць, імкненне не скарацца любым акупантам, але адначасна яна ўражвае наіўнасцю і… чыста беларускай хітраватасцю. А сцэна адчайнай бітвы нашай шляхты з рэгулярным расійскім войскам, у складзе якога таксама ёсць беларусы, — адна з самых запамінальных сцэн у літаратуры ХІХ стагоддзя. Гэты пераклад «Пана Тадэвуша» на беларускую мову рабіўся паўпадпольна, у сталінскім ГУЛАГу. Яго аўтар — беларускі святар, педагог і паэт Пятро Бітэль.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Творчая біяграфія Васіля Быкава пачалася ў пасляваенныя гады. Пэўны час ён нават не быў перакананы, што літаратура ёсць яго жыццёвым прызваннем. Пераломным стаў 1951 год, калі на Курылах, дзе ў той час служыў Быкаў, ён напісаў апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік». Іх тэма — чалавек на вайне — і сталася галоўнай у яго творчым лёсе.
Характеристики
|
| ||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
«Многа дарог, нікім не злічаных, снуецца па зямлі. Многа дарог у жыцці, па якіх блукаюць людзі, каб знайсці тое, што лічаць яны сваім шчасцем. Ды не для ўсіх расчынены гэтыя дарогі; іх трэба заваяваць — для сябе і для гарапашнага люду». — Якуб Колас Эпічная трылогія Якуба Коласа «На ростанях» складаецца з трох раманаў: «У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях». У ёй расказваецца пра лёс беларускай інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя, пошукі шляхоў развіцця і свайго месца ў новых варунках. Адзін з асноўных твораў беларускай літаратуры.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Парыж напярэдадні Другой сусветнай вайны. Доктар Равік, якому ўдалося ўцячы з канцэнтрацыйнага лагера, хаваецца ў завулках французскай сталіцы. Сустрэўшы там свайго кáта, агента гестапа Хааке, Равік нечакана аказваецца тварам да твару з чалавекам, які ўвасабляе ненавісны несправядлівы рэжым. Але ў яго ёсць і асабістыя рахункі, бо на сумленні Хааке — смерць жанчыны, якую Равік кахаў. Хвалююча і палка звязвае Рэмарк эмігранцкі лёс доктара Равіка з гісторыяй кахання і падымае пытанне пра тое, ці мае асобны чалавек права на самаабарону ад прыгнёту і пераследу ў часы беззаконня.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
У кнігу выбраных твораў беларускага паэта, філосафа, эсэіста Алеся Разанава (1947–2021) уключаны вершы, пункціры, квантэмы, паэмы, версэты, вершаказы, зномы, якія адабраў сам паэт для сваёй анталогіі «З маланкаю ў сэрцы» ў 2019 годзе. У гэты зборнік увайшло не ўсё адабранае — у рукапісе было каля 1200 старонак, — але асноўныя кірункі творчых пошукаў аўтара ў кнізе прадстаўлены. "…Маланка — гэта і паэтычная метафара той энергіі, якая злучае ў творчасці паэта зямлю і неба, быццё і небыццё, і метафара тых выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю. Здаецца вельмі важным, каб чытачы маглі ацаніць творчасць Алеся Разанава, кіруючыся яго ўласнымі ўяўленнямі пра тое, якія з яго твораў з’яўляюцца найбольш істотным здабыткам для айчыннай літаратуры". — Ганна Кісліцына, укладальнік.
Характеристики
|
| ||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала апавяданні маладых пісьменнікаў. Невялікія творы спалучаюць традыцыйны жанр з новымі нечаканымі формамі самавыяўлення — кожны аўтар дэманструе свой унікальны погляд на сучаснасць. Апавяданні ў прафесійным агучванні можна праслухаць з дапамогай QR-кодаў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||
|
Быстрый просмотр
|
Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый... Аднойчы ў Густым лесе сабраліся дзіўныя істоты, каб зрабіць дарункі людзям. Яны стварылі чарадзейныя кветкі-ружы. Кожная з іх мусіла дастацца пэўнай дзяўчынцы і змяніць ейнае жыццё. А як? Самым неймаверным чынам — пра тое і нашыя казкі.
Характеристики
|
| ||||||||||||||||||||

.png)